Беларускамоўнае выданне Бібліі перададзена Пасольствам Беларусі ў музей Бібліі ў Вашынгтоне
05.12.2022 г.5 снежня 2022 года часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у ЗША Павел Шыдлоўскі перадаў у дар Музею Бібліі Святое Пісанне на беларускай мове.
Пісанне было перакладзена на беларускую мову іерэем Уладзіславам Чарняўскім і выдадзена Біблейскім таварыствам у Мінску ў 2017 годзе да 500-гадовага юбілею першай кнігі Францыска Скарыны – друкаванай Бібліі на беларускiм iзводзе царкоўнаславянскай мовы.
Выданне было набыта старшынёй Саюза евангельскіх хрысціян-баптыстаў Беларусі біскупам Леанідам Міховічам.
Паводле інфармацыі супрацоўнікаў музея, да цяперашняга часу ўжо сабраны Бібліі на больш чым 600 мовах свету.
Музей Бібліі адкрыўся пяць гадоў таму. На шасці паверхах размешчана больш за 40 тыс. прадметаў і артэфактаў.