:

Палітычныя адносіны

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Злучанымі Штатамі Амерыкі былі ўсталяваны 28 снежня 1991 г.

У 1992 годзе ў Вашынгтоне пачало працаваць Пасольства Рэспублікі Беларусь у Злучаных Штатах Амерыкі. У першыя гады існавання дыпламатычных адносін паміж Беларусcю і ЗША быў створаны падмурак супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах.

Адбыліся візіты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у ЗША ў 1995, 2000, 2005 і 2015 гадах, у тым ліку дзеля ўдзелу ў сесіях Генеральнай Асамблеі ААН.

У 1994 годзе Беларусь з візітам наведаў Прэзідэнт ЗША.

Падтрыманне паўнавартасных двухбаковых адносін з ЗША з’яўляецца важным кірункам знешняй палітыкі Беларусі. Беларускі бок выступае за развіццё двухбаковага ўзаемадзеяння з ЗША на прынцыпах узаемнай павагі і партнёрства. У цяперашні час у беларуска-амерыканскіх адносінах назіраецца працэс паступовай нармалізацыі. Аднаўляецца атмасфера ўзаемнага даверу. Павысіліся ўзровень і інтэнсіўнасць двухбаковых кантактаў. Пашыраецца спектр беларуска-амерыканскіх кантактаў у галіне забеспячэння глабальнай і рэгіянальнай бяспекі, барацьбы з міжнародным тэрарызмам, у міжнародных арганізацыях. Наладжана прадуктыўнае сапрацоўніцтва дзвюх краін па пытаннях прадухілення незаконнага транзіту ядзерных і радыёактыўных матэрыялаў, абмену інфармацыяй з мэтаю недапушчэння нелегальнай міграцыі. Вядзецца сумесная праца па процідзеянню гандлю людзьмі.

Падчас візіту ў ЗША ў верасні 2015 г. адбылася пратакольная сустрэча Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі з Прэзідэнтам ЗША Б.Абамай.

У ліпені 2017 г. для ўдзелу ў сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ Беларусь наведала дэлегацыя Кангрэса ЗША на чале з сенатарам Р.Уікерам. Падчас візіту адбылася сустрэча ўдзельнікаў дэлегацыі з Кіраўніком беларускай дзяржавы.

Беларускі бок адмяніў абмежаванні на колькасць дыпламатаў, якія могуть працаваць у Пасольстве ЗША ў г.Мінску, уключаючы Пасла.

У жніўні 2019 г. адбыўся візіт у Беларусь саветніка Прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Дж.Болтана, падчас якога адбылася сустрэча з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Па запрашэннi амерыканскага боку ў жніўні 2019 г. у г.Варшаве, Польшча, адбыліся кансультацыі сакратароў бяспекі Беларусі, ЗША, Польшчы і Украіны.

У верасні 2019 г. адбыўся візіт у Беларусь намесніка Дзяржсакратара ЗША па палітычных пытаннях Д.Хэйла. Па выніках візіта знешнепалітычныя ведамствы дзвюх краін заявілі аб намеры вывесці двухбаковыя адносіны на ўзровень паслоў.

1 лютага 2020 г. адбыўся візіт у Рэспубліку Беларусь Дзяржаўнага сакратара ЗША М.Пампеа. У рамках візіту адбыліся сустрэчы з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, Міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Дзяржсакратар ЗША наведаў Парк высокіх тэхналогій.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці