:

Беларусь і Злучаныя Штаты Амерыкі

У першыя гады існавання дыпламатычных адносін паміж Беларусcю і ЗША быў створаны падмурак супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах. Адбыліся візіты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у ЗША ў 1995, 2000, 2005 і 2015 гадах, у тым ліку дзеля ўдзелу ў сесіях Генеральнай Асамблеі ААН. У 1994 годзе Беларусь з візітам наведаў Прэзідэнт ЗША.

Падчас візіту ў ЗША ў верасні 2015 г. адбылася пратакольная сустрэча Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі з Прэзідэнтам ЗША Б.Абамай.

У ліпені 2017 г. для ўдзелу ў сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ Беларусь наведала дэлегацыя Кангрэса ЗША на чале з сенатарам Р.Уікерам. Падчас візіту адбылася сустрэча ўдзельнікаў дэлегацыі з Кіраўніком беларускай дзяржавы.

Беларускі бок адмяніў абмежаванні на колькасць дыпламатаў, якія могуть працаваць у Пасольстве ЗША ў г.Мінску, уключаючы Пасла. 

У жніўні 2019 г. адбыўся візіт у Беларусь саветніка Прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Дж.Болтана, падчас якога адбылася сустрэча з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. 

Па запрашэннi амерыканскага боку ў жніўні 2019 г. у г.Варшаве, Польшча, адбыліся кансультацыі сакратароў бяспекі Беларусі, ЗША, Польшчы і Украіны. 

1 лютага 2020 г. адбыўся візіт у Рэспубліку Беларусь Дзяржаўнага сакратара ЗША М.Пампеа. У рамках візіту адбыліся сустрэчы з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, Міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Дзяржсакратар ЗША наведаў Парк высокіх тэхналогій.

У 2020 годзе ЗША з паказчыкам 19,2 млн. долараў сталі лідэрамі сярод краін-донараў па аб’ёму замежнай бязвыплатнай дапамогі Беларусі

У адносінах Беларусі са Злучанымі Штатамі да жніўня 2020 года працягваўся працэс нармалізацыі. Паступальна аднаўлялася атмасфера ўзаемнага даверу. Адзначалася павышэнне ўзроўню і інтэнсіўнасці двухбаковых кантактаў. Бакі дасягнулі дамоўленасць аб аднаўленні паўнацэннай дыпламатычнай прысутнасці на ўзроўні паслоў. Развіваўся дыялог па пытаннях міжнароднай бяспекі, правоў чалавека, барацьбы з гандлем людзьмі, арганізаванай злачыннасцю, міжнародным тэрарызмам, незаконным абаротам наркотыкаў.

ЗША крытычна ацанілі вынікі праведзеных у жніўні 2020 года ў Беларусі прэзідэнцкіх выбараў і ўвялі ў гэтай сувязі абмежаванні ў дачыненні да асобных фізічных і юрыдычных асоб Беларусі. Аналагічныя абмежаванні ўведзены беларускім бокам у дачыненні да амерыканскіх службовых асоб.

Падтрыманне паўнавартасных і разнапланавых двухбаковых стасункаў з ЗША з’яўляецца важным напрамкам знешняй палітыкі Беларусі. Беларускі бок выступае за развіццё раўнапраўнага ўзаемадзеяння з ЗША на прынцыпах узаемнай павагі і партнёрства.

Беларускі экспарт тавараў у ЗША ў 2021 годзе склаў 490,2 млн. долараў. 

Дынаміка гандлю Рэспублікі Беларусь с ЗША, млн. долараў

Перыяды

Гандлёвы абарот

Экспарт

Імпарт

Сальда

2017

603,9

224,8

379,1

-154,3

2018

711,6

274,4

437,2

-162,8

2019

857,1

194,2

662,9

-468,7

2020

734,3

199,2

535,1

-335,9

2021

1020,3

490,9

520,4

- 29,5

У 2021 годзе экспарт беларускіх паслуг у ЗША склаў 1,51 млрд. долараў. 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці