:

Аб біаметрычных пашпартах

31.12.2020 г.

АБНАЎЛЕННЕ!
Паводле інфармацыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, прыняцце Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб біяметрычных дакументах» пераносіцца на больш познія тэрміны. З улікам гэтага работа па выдачы і абмене пашпартоў серыі РР і ўнутранай серыі, а таксама па падаўжэнні тэрміну дзеяння ўнутранага пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь па цяпер дзеючым заканадаўстве будзе працягнутая пасля 31 снежня 2020 г.

Пра дату ўвядзення ў дзеянне біяметрычных дакументаў будзе паведамлена дадаткова.

З 2021 года у Рэспубліцы Беларусь плануецца пачаць выдачу біяметрычных дакументаў, якія сведчаць асобу (біяметрычных ідэнтыфікацыйных картак), і біяметрычных дакументаў для выезду з Рэспублікі Беларусь і (або) уезду ў Рэспубліку Беларусь (біяметрычных пашпартоў).

Пасля ўвядзення біяметрычных дакументаў беларускімі дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі і консульскімі ўстановамі за мяжой будзе спынены прыём дакументаў для выдачы (абмену) пашпартоў дзеючага ўзору.

Пры гэтым пашпарты грамадзян Рэспублікі Беларусь дзеючага ўзору будуць заставацца сапраўднымі да заканчэння тэрміну іх дзеяння. Біяметрычны пашпарт будзе выдавацца толькі пры ўмове наяўнасці сапраўднай біяметрычнай ідэнтыфікацыйнай карткі альбо пры адначасовай падачы дакументаў на афармленне біяметрычнай ідэнтыфікацыйнай карткі і біяметрычнага пашпарта.

Плануецца, што грамадзянам, дакументаваным пашпартамі серыі РР, якія знаходзяцца на пастаянным консульскім уліку, першасная выдача біяметрычнай ідэнтыфікацыйнай карткі і біяметрычнага пашпарта будзе ажыццяўляцца ў замежных установах Рэспублікі Беларусь.

Грамадзянам, якія не аформілі пастаяннае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь і дакументаваным пашпартамі ўнутранай серыі, выдача ідэнтыфікацыйнай карткі і біяметрычнага пашпарта ўпершыню будзе ажыццяўляцца органамі ўнутраных спраў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Наступны абмен вышэйзгаданых дакументаў можа ажыццяўляцца як замежнай ўстановай, так і органамі ўнутраных спраў без прывязкі да месца пастаяннага пражывання грамадзяніна.

Разам з тым, ва ўмовах уведзеных у большасці замежных краін з-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі міграцыйных і іншых абмежаванняў прыступіць да працы па зборы біяметрычных дадзеных і прыёму дакументаў на афармленне біяметрычных дакументаў у Пасольстве Рэспублікі Беларусь у ЗША пакуль не прадставіцца магчымым.

Праца па зборы біяметрычных дадзеных і прыёму дакументаў на афармленне біяметрычных дакументаў будзе ажыццяўляцца на працягу 2021 года па меры аснашчэння замежных устаноў неабходным абсталяваннем.

У сувязі з гэтым, каб пазбегнуць крызісных сітуацый пераканаўча просім грамадзян Рэспублікі Беларусь, тэрмін дзеяння пашпартоў у якіх заканчваецца на працягу 2021 года, альбо якія ў гэты перыяд маюць патрэбу ў абмене і выдачы пашпартоў па іншых падставах, своечасова звярнуцца ў Пасольства Рэспублікі Беларусь у ЗША па пытанні выдачы/абмену пашпарта альбо (толькі для ўладальнікаў пашпартоў унутранай серыі) — па пытанні аднаразовага падаўжэння тэрміну дзеяння пашпарта да двух гадоў.

Усім грамадзянам, якія падалі дакументы на абмен / выдачу пашпарта да ўступлення ў сілу указа «Аб біяметрычных дакументах» будуць аформленыя пашпарты дзеючага ўзору, якія будуць сапраўдныя на ўвесь тэрмін іх дзеяння.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці