Аб правядзенні нацыянальнага конкурсу
10.09.2026 г.
Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальнае агенцтва па турызме» сумесна з зацікаўленымі ладзіць у 2026 годзе нацыянальны конкурс «Вобраз Беларусi. Позiрк i адкрыццё».
Мэта яго правядзення — стварыць візуальны сімвал (лагатып) і слоган (тэкставую асацыяцыю) Рэспублікі Беларусь, заснаваныя на тэрытарыяльнай, гістарычнай і культурнай ідэнтычнасці, характэрных адрозненнях і асаблівасцях нашай краіны, для фарміравання вобразу, якія ў доўгатэрміновай перспектыве дазволяць павялічыць капіталізацыю нацыянальнага турыстычнага прадукту.
Аўтараў найлепшых работ чакаюць грашовыя ўзнагароды: агульны прызавы фонд складае 22 000 бел. руб.:
- пераможца атрымае 10 000 бел. руб.;
- 2 место – 7 000 бел. руб.;
- 3 место – 5 000 бел. руб.
Конкурс ладзіцца пры падтрымцы Беларусбанка, які з'яўляецца афіцыйным партнёрам праекту.
Узяць удзел можа кожны, як фізічная, так і юрыдычная асоба. Конкурсную працу можна даслаць як індывідуальна, так і калектыўна.
Заявы прымаюцца да 1 лістапада 2026 г.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў Конкурсу, падрабязная інфармацыя і афіцыйныя дакументы (Палажэнне аб парадку і ўмовах правядзення Конкурсу) размешчаны на сайце Нацыянальнага агенцтва па турызме.
Сацыяльныя сеткі Нацыянальнага агенцтва па турызме:
- Instagram – @belarus.travel;
- Telegram-канал – #ПознайБеларусь.