:

Адказ прэс-сакратара МЗС Беларусі на заявы ЗША і ЕС наконт зменаў у пераліку консульскіх дзеянняў у беларускіх замежустановах

08.09.2023 г.

Адказ прэс-сакратара МЗС Беларусі А.Глаза на пытанне аб заявах ЗША і ЕС наконт зменаў у пераліку консульскіх дзеянняў у беларускіх замежустановах

«ТАСС: Вы звярнулі ўвагу на заяву Дзярждэпа ЗША і прэс-сакратара ЕСЗД у сувязі са змяненнем пераліку адміністрацыйных працэдур, замацаваных за беларускімі пасольствамі?

А.Глаз: Мы не звярталіся да іх з просьбай аб юрыдычнай экспертызе нашых заканадаўчых актаў. Беларусы, у прынцыпе, выдатна абыходзяцца без іх каштоўных парадаў наконт таго, як ім жыць і будаваць сваю незалежную дзяржаву. Час каштоўных указанняў для нас сышоў яшчэ дзесьці разам з Білам Клінтанам. Дарэчы, гэтую мантру — пра падтрымку нашай незалежнасці — пастаянна талдычыць Дзярждэпартамент. Пры гэтым дэ-факта ён жа дазваляе сабе ацэньваць прыкладныя рэчы нашага ўнутранага заканадаўства. Гэтая дзіўная логіка разлічана, напэўна, на бананавыя рэспублікі.».

Поўны тэкст даступны на сайце Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь https://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/ba0c92b17d9c7b2f.html

 

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці