Гуманiтарная дапамога з ЗША
13.02.2024 г.Пасольства Беларусі ў ЗША выказвае ўдзячнасць гуманітарным партнёрам у Злучаных Штатах Амерыкі за прадаўжэнне намаганняў па прадастаўленню жыццёва важнай гуманітарнай дапамогі для патрэб органаў аховы здароўя, сацыяльнай абароны і адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Згодна з дадзенымі Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у 2023 годзе аб'ём зарэгістраванай замежнай бязвыплатнай дапамогі з ЗША склаў 20,62 млн. дол. (117,5 працэнта да ўзроўню 2022 года). Па выніках 2023 года ЗША выйшлі на другое месца сярод краін-донараў, крыху саступіўшы Расіі. Доля ЗША ў агульным аб'ёме гуманітарнай дапамогі ў 2023 годзе склала 27,48% (у 2022 годзе – 19,86%).