:

Аб Пагадненні аб ўзаемным прызнанні віз паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй

06.04.2023 г.

У сувязі з запытамі, якiя паступаюць у Пасольства Беларусі ў ЗША, адносна ўзаемнага прызнання віз паміж Беларуссю і Расіяй, што прадугледжана Пагадненнем паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб узаемным прызнанні віз і па іншых пытаннях, звязаных з уездам замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на тэрыторыі дзяржаў-удзельніц Саюзнай дзяржавы (далей – Пагадненне), паведамляем наступнае.

На гэты момант бакамі выконваюцца ўнутрыдзяржаўныя працэдуры па Пагадненню, завяршэнне якіх прадугледжваецца да пачатку 2024 года.

Такім чынам, на сённяшні дзень Пагадненне не працуе і замежныя грамадзяне, якія маюць намер наведаць як Рэспубліку Беларусь, так і Расійскую Федэрацыю, па-ранейшаму павінны загадзя звярнуцца ў консульскія ўстановы абедзвюх дзяржаў за атрыманнем раздзельных (беларускай і расійскай) віз.

Пасля ўступлення ў сілу дакумента замежныя грамадзяне змогуць уязджаць, выязджаць, знаходзіцца, рухацца транзітам па тэрыторыі Беларусі і Расіі на падставе візы адной з дзвюх дзяржаў і дакументаў, якія сведчаць асобу.

Па меры ўступлення ў сілу Пагаднення на сайце Пасольства будзе размешчана дадатковая інфармацыя.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці