:

ПРЭС-РЭЛІЗ

04.12.2024 г.

ПРЭС-РЭЛІЗ

г. Вашынгтон, акруга Калумбія

 

Выклікаюць неўразуменне сённяшнія нататка для СМІ і факталагічная даведка офіса прэс-сакратара Дзярждэпартамента ЗША.

Мы ў Беларусі адкідаем непрыкрытае ўмяшанне ў нашы ўнутраныя справы праз правядзенне гэтак званага «другога стратэгічнага дыялогу» з нікім; праз пералік няшчырых патуг па «падтрымцы дэмакратычных памкненняў» беларускага народа.

Заклікі, заўвагі, асуджэнні, абмеркаванні «удзельнікаў», уручную адабраных рэжымам Байдэна, бессэнсоўныя, марныя і нерэлевантныя.

Амерыканскаму рэжыму варта было б заклапаціцца сваімі ўласнымі ўсюдыіснымі ўнутранымі праблемамі і абуральнымі парушэннямі правоў чалавека, шырока прызнанымі аўтарытэтнымі міжнароднымі арганізацыямі па правах чалавека і сумленнымі амерыканскімі палітыкамі.

Кіраўніцтва і Урад Рэспублікі Беларусь падсправаздачныя толькі беларускаму народу, і нашы прэзідэнцкія выбары пройдуць 26 студзеня 2025 года ў поўнай адпаведнасці з Канстытуцыяй Беларусі і Выбарчым кодэксам Беларусі. Нам лепш ведаць, як правесці свабодныя і сумленныя выбары, без патурання бессэнсоўным хаценням і дзівацтвам заходніх «дэмакратызатараў».

Наша краіна і наш народ сёння як ніколі адзіныя і гатовы паспяхова спыняць і стрымліваць любыя замахі, накіраваныя на падрыў Незалежнасці і Суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці