:

Заява прэс-сакратара Міністэрства замежных спраў Беларусі Р. Варанкова ў сувязі са зваротам Прэзідэнта ЗША да А.Р. Лукашэнкі

19.01.2026 г.

Беларускі бок атрымаў асабісты зварот Прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі спадара Дональда Трампа да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі.
У звароце Беларусi, у кантэксце урэгулявання сiтуацыi ў Газе, прапануецца стаць краінай-заснавальніцай Савета міру – новай міжнароднай арганізацыі. 
Мы вельмі цэнім тое, што амерыканскі бок, як непасрэдна гаворыцца ў тэксце зварота, разглядае Беларусь як дзяржаву, якая гатова ўзяць на сябе высакародную адказнасць за ўсталяванне трывалага міру, паказаць прыклад і зрабіць унёсак у бяспечную і квітнеючую будучыню для пакаленняў нашчадкаў.
Мы таксама разглядаем гэту прапанову як прызнанне асабістых заслуг і міжнароднага аўтарытэту кіраўніка беларускай дзяржавы.
Прапанова была перададзена Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і ім станоўча ўспрынята.
Наша пазіцыя наступная: мы гатовыя ўдзельнічаць у дзейнасці Савета міру, усведамляючы і спадзяючыся, што гэта арганізацыя пашырыць свой мандат і паўнамоцтвы далёка за межы прапанаванага ў ініцыятыве мандата. Гэта дазволіць ёй актыўна ўдзельнічаць у глабальных працэсах па вырашэнні любых міжнародных канфліктаў, што ў канчатковым выніку будзе спрыяць стварэнню новай архітэктуры бяспекі, якую Беларусь актыўна прасоўвае ў апошнія гады.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці