:

Асноўныя факты пра ЗША

Асноўныя факты пра ЗША:

ЗША займае 6 месца з 190 краін у рэйтынгу «Вядзенне бізнэсу» (Сусветны банк, 2019). Валавы прадукт на душу насельніцтва складае 62 тыс.доллараў. Краіну характарызуе стабільная эканоміка і развітая інфраструктура. ЗША з'яўляецца сусветным лідэрам па імпарце прадукцыі. Тут існуюць адносна нізкія рэгуляторныя бар’еры і адзін з самых нізкіх у свеце ўзровень мытных тарыфаў.

Розніца ў часе з Беларуссю складае 7 гадзін з сакавіка па лістапад і 8 гадзін у зімовы час.

Тым, хто збіраецца экспартыраваць у ЗША, трэба ведаць і выконваць законы і правілы гэтай краіны.

Служба мытнага і пагранічнага кантролю ЗША (U.S. Customs and Border Protection, CBP) на сваім сайце змяшчае базавую інфармацыю для імпарцёраў, якія жадаюць пастаўляць тавары ў ЗША, а таксама прапануе некалькі рэкамендацый.

Падаткі

Падатковая сістэма ЗША з'яўляецца складанай. Падаткі могуць усталеўвацца як на федэральным узроўні, так і асобнымі штатамі, акругамі і гарадамі. Служба ўнутраных даходаў (IRS) рэгулюе федэральныя падаткі ў ЗША.

У ЗША няма падатку на даданую вартасць (ПДВ). Падатак на продаж можа быць розным ў залежнасці ад штата.

Стандарты і тэхнічнае рэгуляванне

Вы павінны пераканацца, што ваш прадукт адпавядае ўсім патрабаванням заканадаўства ЗША і ў вас ёсць усе неабходныя ліцэнзіі.

На сайце Нацыянальнага інстытута стандартаў і тэхналогій ЗША размешчана ўся неабходная інфармацыя аб ужывальных стандартах.

Азнаёмцеся з правіламі Адміністрацыі па санітарным наглядзе за якасцю харчовых прадуктаў і медыкаментаў ЗША (FDA), якія тычацца ежы і напояў, лекаў (Раздзел 21 Кодэкса Федэральнага рэгулявання), медыцынскіх прылад і касметыкі.

Упакоўка і маркіроўка

Патрабаванні да маркіроўкі для спажывецкіх тавараў усталёўваюцца Адміністрацыяй па санітарным наглядзе за якасцю харчовых прадуктаў і медыкаментаў ЗША (FDA). Існуюць асаблівыя патрабаванні да маркіроўкі прадуктаў харчавання, лекаў, касметыкі і іншых відаў тавараў.

Ліцэнзаванне і экспартныя абмежаванні

Вам спатрэбіцца ліцэнзія для экспарту пэўных тавараў і паслуг у ЗША, пры гэтым ўвоз некаторых тавараў абмежаваны або забаронены.

Азнаёмцеся са спісам забароненых і абмежаваных да ўвозу тавараў на сайце Службы мытнага і пагранічнага кантролю ЗША.

Атрымайце ліцэнзію або дазвол на імпарт.

У большасці выпадкаў вам не спатрэбіцца ліцэнзія для імпарту тавараў у ЗША, але для некаторых імпартуемых тавараў урадавыя агенцтвы могуць запатрабаваць ліцэнзію, дазвол, сертыфікат або іншы дакумент.

Выконвайце гэтыя рэкамендацыі, каб пазбегнуць праблем пры імпарце:

1) Азнаёмцеся з патрабаваннямі федэральных агенцтваў. У рэкамендацыях Службы мытнага і пагранічнага кантролю ЗША (CBP) апісаны тыпы тавараў, для якіх можа спатрэбіцца ліцэнзія або дазвол, а таксама кантактная інфармацыя адпаведнага агенцтва.

2) Наведайце сайт мясцовага порта ўвозу, які вы будзеце выкарыстоўваць для імпарту тавараў, каб даведацца пра патрабаванні да імпарту і іншую інфармацыю аб працэсе.

3) Для пастаўкі прадукцыі, якая змяшчае мяса, птушку або яечныя прадукты неабходная краінавая акрэдытацыя, працэдура якой для Беларусі не завершаная. Для пастаўкі малочнай прадукцыі, у большасці сваёй, (масла, сыр і іншае) не патрабуецца атрыманне ветэрынарных дазволаў ЗША і дзяржаўных сертыфікатаў. Больш падрабязна пра патрабаванні да розных відах сельскагаспадарчай прадукцыі можна азнаеміцца тут.

Дастаўка тавараў

Сярэдні час дастаўкі тавараў з Беларусі ў ЗША аўто + мора ў кантэйнеры займае паўтары-два месяцы, у сувязі з чым неабходна асаблівую ўвагу надаваць пытанням тэрмінаў прыдатнасці тавараў.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці