:

Гуманiтарная дапамога з ЗША

08.03.2023 г.

Пасольства Беларусі ў ЗША выказвае ўдзячнасць гуманітарным партнёрам у Злучаных Штатах Амерыкі за прадаўжэнне намаганняў па прадастаўленню жыццёва важнай гуманітарнай дапамогі для патрэб органаў аховы здароўя, сацыяльнай абароны і адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Згодна з дадзенымі Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у 2022 годзе аб'ём зарэгістраванай замежнай бязвыплатнай дапамогі з ЗША склаў 17,36 млн. дол. (55,8 працэнта да ўзроўню 2021 года). Па выніках 2022 года ЗША выйшлі на другое месца сярод краін-донараў, толькі крыху саступіўшы Расіі. Доля ЗША ў агульным аб'ёме гуманітарнай дапамогі ў 2022 годзе склала 19,86% (у 2021 годзе – 30,38%).

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці