:

Абмен пашпарта грамадзяніна, які пастаянна пражывае (зарэгістраваны) у Рэспубліцы Беларусь

Падставамі для абмену пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які пастаянна пражывае (зарэгістраваны) ў Рэспубліцы Беларусь і выехаў з Рэспублікі Беларусь для часовага знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь, з'яўляюцца:

  • заканчэнне тэрміну дзеяння пашпарта (гл. заўвагу);
  • зрасходаванне лістоў, прызначаных для адзнак;
  • непрыдатнасць для выкарыстання;
  • змена палавой прыналежнасці;
  • змена (перамена) прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку;
  • ўстанаўлення недакладнасцяў у дадзеных або адзнаках у пашпарце.

Дакументы на абмен падаюцца грамадзянінам АСАБІСТА або законным прадстаўніком непаўналетняга.

Для падачы дакументаў на абмен пашпарта грамадзяне павінны знаходзіцца на часовым консульскім уліку ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Злучаных Штатах Амерыкі.

У пашпарце, які неабходна памяняць, павінна быць сапраўдная адзнака аб рэгістрацыі па месцы жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь.

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2010 №200 для абмену пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які пражывае ў Рэспубліцы Беларусь і выехаў з Рэспублікі Беларусь для часовага знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь, неабходна прадставіць наступныя дакументы:

які дасягнуў 14-гадовага ўзросту, у выпадку заканчэння тэрміну яго дзеяння, зрасходвання лістоў, прызначаных для адзнак, непрыдатнасці для выкарыстання, змены палавой прыналежнасці:

  • заява;
  • пашпарт, які падлягае абмену;
  • чатыры каляровыя фотаздымкі заяўніка, адпаведныя яго ўзросту  40 Х 50 мм (памер твара 32-35 мм) ;
  • пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці заяўніка — у выпадку, калі заяўнік мае дзіця, якое не дасягнула 18-гадовага ўзросту;
  • пасведчанне аб заключэнні шлюбу — у выпадку, калі заяўнік знаходзіцца ў шлюбе;
  • пасведчанне аб скасаванні шлюбу альбо копія рашэння суда аб скасаванні шлюбу — у выпадку скасавання шлюбу заяўнікам;
  • пасведчанне аб смерці альбо копія рашэння суда аб абвяшчэнні грамадзяніна (грамадзянкі) памерлым (ай) — у выпадку смерці мужа (жонкі) заяўніка;
  • пасведчанне аб нараджэнні заяўніка;
  • Money order на сумму консульскага збора на мамент звароту.


які дасягнуў 14-гадовага ўзросту, у выпадку змены (перамены) прозвішчы, уласнага імя, імя па бацьку, ўстанаўлення недакладнасцяў у дадзеных або адзнаках у пашпарце:

  • заява;
  • пашпарт, які падлягае абмену;
  • чатыры каляровыя фотаздымкі заяўніка, адпаведныя яго ўзросту 40 Х 50 мм (памер твара 32-35 мм) ;
  • пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці заяўніка — у выпадку, калі заяўнік мае дзіця, якое не дасягнула 18-гадовага ўзросту;
  • пасведчанне аб нараджэнні заяўніка;
  • пасведчанне аб заключэнні шлюбу — у выпадку, калі заяўнік знаходзіцца ў шлюбе;
  • пасведчанне аб скасаванні шлюбу альбо копія рашэння суда аб скасаванні шлюбу — у выпадку скасавання заяўніком шлюбу;
  • пасведчанне аб змене імя — у выпадку перамены заяўніком прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку (прымаюцца да разгляду толькі пасведчанні, выдадзеныя ў Рэспубліцы Беларусь);
  • Money order на сумму консульскага збора на мамент звароту


які не дасягнуў 14-гадовага ўзросту (за выключэннем выпадку пераезду грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які раней пастаянна пражываў за межамі Рэспублікі Беларусь, на пастаяннае жыхарства ў Рэспубліку Беларусь):

Законны прадстаўнік непаўналетняга грамадзяніна Рэспублікі Беларусь прадстаўляе:

  • заява;
  • пашпарт, які падлягае абмену;
  • пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга;
  • 4 фатаграфіі непаўналетняга (патрабаванні да фатаграфій) 40 Х 50 мм (памер твара 32-35 мм) ;
  • пасведчанне аб нараджэнні непаўналетняга;
  • Money order на сумму консульскага збора на мамент звароту

Заўвага:

Дакументы для абмену пашпарта ў сувязі з заканчэннем тэрміну яго дзеяння могуць быць прыняты не раней, чым за год да заканчэння тэрміну дзеяння пашпарта.

Да абмену прымаюцца толькі пашпарты, тэрмін дзеяння якіх не мінуў. Калі з даты заканчэння тэрміну дзеяння пашпарта прайшло не больш 2-х гадоў, ён можа быць прадоўжаны ва ўстаноўленым парадку.

Заявы для абмену пашпарта прымаюцца ад грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца часова на тэрыторыі Злучаных Штатаў Амерыкі на законных падставах (стажыроўка, праца па кантракце і г.д.) і якія знаходзяцца на часовым консульскім уліку.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці