:

Выдача (абмен) пашпарта для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь

Пашпарт для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь (серыі РР) выдаецца толькі грамадзянам Рэспублікі Беларусь, якія аформілі пастаяннае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь і стаяць на пастаянным консульскім уліку ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь ці Генеральным Консульстве ў Нью-Ёрку.

Абмен пашпарта для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь (серыі РР) ажыццяўляецца ў выпадку:

  • заканчэння тэрміну дзеяння;
  • перамены прозвішча (пасля заключэння ці скасавання шлюбу);
  • ўстанаўлення недакладнасцей у запісах у пашпарце;
  • зрасходавання лістоў, прызначаных для віз;
  • непрыдатнасці пашпарта для выкарыстання.

Выдача (абмен) пашпарта для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які дасягнуў 14-гадовага ўзросту:

  • заява;
  • пашпарт заяўніка;
  • пасведчанне аб нараджэнні заяўніка;
  • чатыры каляровыя фотаздымкі заяўніка, адпаведныя яго ўзросту 40 Х 50 мм (памер твара 32-35 мм);
  • пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці заяўніка — у выпадку, калі заяўнік мае дзіця, якое не дасягнула 18-гадовага ўзросту;
  • пасведчанне аб заключэнні шлюбу — у выпадку, калі заяўнік знаходзіцца ў шлюбе;
  • пасведчанне аб скасаванні шлюбу альбо копія рашэння суда аб скасаванні шлюбу — у выпадку скасавання заяўніком шлюбу;
  • пасведчанне аб змене імя — у выпадку перамены заяўнікам прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку (прымаюцца да разгляду толькі пасведчанні, выдадзеныя ў Рэспубліцы Беларусь);
  • дакумент, выдадзены кампетэнтным органам дзяржавы пастаяннага пражывання, які пацвярджае права заяўніка на пражыванне ;
  • Money order на 50 USD;
  • 2 прадаплочаных канверта (USPS, UPS) з запоўненым зваротным адрасам (пры звароце па пошце).

У выпадку страты (крадзяжу) пашпарта, дадаткова прадстаўляюцца:

  • заява з указаннем абставін страты (крадзяжу) пашпарта;
  • дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае зварот заяўніка па пытанні страты (крадзяжу) пашпарта.


Выдача (абмен) пашпарта для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які не дасягнуў 14-гадовага ўзросту:

законны прадстаўнік непаўналетняга грамадзяніна Рэспублікі Беларусь прадстаўляе:

  • заява;
  • пашпарт непаўналетняга;
  • пасведчанне аб нараджэнні непаўналетняга з апастылем и перакладам на беларускую/рускую мовы;
  • чатыры каляровыя фотаздымкі непаўналетняга, адпаведныя яго ўзросту 40 Х 50 мм (памер твара 32-35 мм);
  • пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга;
  • дакумент, выдадзены кампетэнтным органам дзяржавы пастаяннага пражывання, які пацвярджае права заяўніка на пражыванне (сертыфікат аб натуралізацыі альбо від на жыхарства) ;
  • 2 прадаплочаных канверта (USPS, UPS) з запоўненым зваротным адрасам (пры звароце па пошце).

Пашпарт грамадзяніна, які не дасягнуў 14-гадовага ўзросту, афармляецца бясплатна.

У выпадку страты (крадзяжу) пашпарта, дадаткова прадастаўляюцца:

  • заява з указаннем абставін страты (крадзяжу) пашпарта;
  • дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае зварот заяўніка па пытанні страты (крадзяжу) пашпарта.

Заўвага:

Пры звароце па пошце заява, адрасаваная Пасольству/ Генеральнаму консульству, ў абавязковым парадку павінна змяшчаць:

прозвішча, імя, імя па бацьку заяўніка;
дату нараджэння заяўніка;
адрас пражывання ў Злучаных Штатах Амерыкі;
кантктны нумар тэлефона;
адрас электроннай пошты.

Пасля атрымання пералічаных дакументаў (поўнага камплекта) консульскім аддзелам рыхтуецца і накіроўваецца заяўніку заява формы 1, якую неабходна падпісаць і накіраваць у консульскі аддзел.

Тэрміны дзеяння пашпартоў для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь:

  • грамадзянам, якія не дасягнулі 13-гадовага ўзросту — 5 гадоў (але не звыш дасягнення 14 гадоў);
  • грамадзянам, якія дасягнулі 13-гадовага ўзросту – 10 гадоў;
  • грамадзянам, якія не дасягнулі 64-гадовага ўзросту – 10 гадоў;
  • грамадзянам, якія дасягнулі 64-гадовага ўзросту — да дасягнення 100 гадоў;
  • грамадзянам, якія дасягнулі 99-гадовага ўзросту – да дасягнення 125 гадоў.

Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў (пасведчанні аб нараджэнні, заключэнні і скасаванні шлюбу, сертыфікат аб натуралізацыі, копія віда на жыхарства), прымаюцца пры ўмове наяўнасці апастыля і перакладу на беларускую/рускую мовы.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці