:

Эканамічнае супрацоўніцтва

Беларусь і ЗША вядуць паслядоўную работу, накіраваную на развіццё двухбаковых адносін, павелічэнне ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай сферы.

Дзеянне санкцый ЗША ў дачыненні да канцэрна ”Белнафтахім“ і прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у яго склад, прыпынена ў кастрычніку 2019 г. на паўтары гады. У маі 2020 года аб’яўлена аб пачатку паставак нафты з ЗША ў Беларусь. Супрацоўнiцтва з ЗША ў нафтавай галiне ажыццяўляецца ў рамках высiлкаў па забеспячэнню энергетычнай бяспекі Беларусі.

Злучаныя Штаты ўваходзяць у лiк дзесяцi буйнейшых гандлёвых партнёраў Беларусі. Беларускі экспарт тавараў у ЗША ў 2020 годзе склаў 199,2 млн. долараў. Беларусь экспартуе ў ЗША калійныя і азотныя ўгнаенні, прадукцыю чорнай металургіі, рэнтгенаўскую апаратуру, мэблю, ільняныя тканіны, лазеры.

У 2020 годзе экспарт паслуг у ЗША склаў 1,1 млрд. долараў.

Перыяды Гандлёвы абарот Экспарт Імпарт Сальда
2015 568,3 122,7 445,6 -322,9
2016 644,7 129,5 515,2 -385,7
2017 603,9 224,8 379,1 -154,3
2018 711,6 274,4 437,2 - 162,8
2019 857,1 194,2 662,9 -468,7
2020 734,3 199,2 535,1 - 335,9

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці