Language
Now in Minsk   The weather in Belarus

Home Консульскія пытанні Консульскі ўлік

У Пасольстве Рэспублікі Беларусь у ЗША і Генеральнам конcульстве Рэспублікі Беларусь у Нью-Ёрку вядзецца пастаянны консульскі ўлік грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць за мяжой, і часовы консульскі ўлік грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія часова выехалі з Рэспублiкi Беларусь.

У Галоўным консульскім упраўленні Міністэрства замежных спраў вядзецца консульскі ўлік грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць у краінах, дзе адсутнічаюць дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь.

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць у краінах, дзе адсутнічаюць дыпламатычныя прадстаўніцтвы або консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь, могуць быць прыняты на консульскі ўлік у найбліжэйшым дыпламатычным прадстаўніцтве або консульскай установе Рэспублікі Беларусь.

На пастаянны консульскі ўлік прымаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь:

 — якія выехалі з Рэспублiкi Беларусь на пастаяннае жыхарства за мяжу, аформіўшы дакументы ва ўстаноўленым законам парадку ў падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі МУС Рэспублікі Беларусь і якія маюць дазвол на пражыванне афіцыйных органаў дзяржавы знаходжання;
 — якія выехалі часова з Рэспублікі Беларусь і пасля аформілі праз дыпламатычнае прадстаўнiцтва або консульскую ўстанову Рэспублікі Беларусь дакументы на пастаяннае жыхарства за мяжой, і якія маюць дазвол на пражыванне афіцыйных органаў дзяржавы знаходжання.

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія аформілі праз дыпламатычнае прадстаўнiцтва або консульскую ўстанову Рэспублікі Беларусь дакументы аб пакіданні на пастаяннае жыхарства за мяжой, прымаюцца на консульскі ўлік толькі пасля абмену пашпарта і атрымання пашпарта серыі РР.

На часовы консульскі ўлік могуць прымацца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія выехалі з Рэспублiкi Беларусь часова, але не менш чым на шэсць месяцаў, і якія маюць дазвол на пражыванне афіцыйных органаў дзяржавы знаходжання. За пастаноўку на консульскі ўлік (часовы консульскі ўлік) спаганяецца консульскі збор у адпаведнасці з дзеючым тарыфам.

Пры змене грамадзянінам Рэспублікі Беларусь краіны знаходжання апошні звяртаецца з заявай аб зняцці з консульскага ўліку для наступнай пастаноўкі на консульскі ўлік у дыпламатычнай / консульскай установе Рэспублікі Беларусь па новым адрасе жыхарства.

Для пастаноўкі на консульскі ўлік (часовы консульскі ўлік) грамадзяне Рэспублікі Беларусь прадстаўляюць:
 — заяву ўсталяванай формы;
 — пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;
 — фатаздымак ўсталяванай формы (4х5);
 — дакумент, які з'яўляецца падставай для пастаноўкі на консульскі ўлік (від на жыхарства або дазвол афіцыйных органаў краіны знаходжання);
 — квітанцыю аб аплаце консульскага збору.


У выпадку вяртання на пастаяннае жыхарства Рэспублікі Беларусь для зняцця з консульскага ўліку (часовага консульскага ўліку) грамадзяне Рэспублікі Беларусь прадстаўляюць:
 —
заяву ўсталяванай форм;
 — пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.